Знайсці
25.04.2018 / 23:1940РусŁacБел

Дзяржустановы ў Баварыі абавяжуць вывешваць на ўваходзе крыжы

Маркус Зёдэр.

Прэм'ер-міністр нямецкай федэральнай зямлі Баварыя Маркус Зёдэр абвясціў, што ўва ўсіх дзяржаўных установах рэгіёна на ўваходзе павінны вісець хрысціянскія крыжы, піша Tagesschau.de.

«Крыж сімвалізуе баварскую ідэнтычнасць. Гэта не столькі рэлігійны атрыбут, колькі сімвал культурнай ідэнтычнасці краіны», — сказаў палітык.

Адпаведны ўказ павінен уступіць у сілу 1 чэрвеня. Пры гэтым, як адзначае Spiegel, усім муніцыпалітэтам і раёнах федэральнай зямлі «рэкамендуецца дзейнічаць адпаведным чынам».

Ініцыятыву ўладаў падтрымалі таксама рэлігійныя дзеячы, перадаваў Dlf 24.

«Крыж — гэта сімвал яднання, прымірэння і згоды», — сказаў арцыбіскуп каталіцкай царквы горада Бамберг Людвіг Шык.

У той жа час рашэнне баварскіх палітыкаў раскрытыкавалі лібералы са Свабоднай дэмакратычнай партыі Германіі. Іх лідар Крысціян Лінднер напісаў у сваім Twitter, што аналагічным чынам рэлігію да палітыкі партыі спрабуе прывязаць прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

Больш за палову насельніцтва Баварыі — практыкуючыя каталікі.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Апытанка

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера