Знайсці
25.04.2018 / 22:395РусŁacБел

У Брэсце кліент бургернай ледзь не адкусіў вуха мужчыну, бо яму не спадабаўся колер валасоў прыбіральшчыцы

Суд у Брэсце пакараў штрафам 28-гадовага жыхара Маларыцкага раёна, які прыйшоў п'яным у брэсцкую бургерную і пабіўся з наведвальнікам.

Інцыдэнт адбыўся 25 снежня летась. Абвінавачаны пасля пляшкі лікёру і двух літраў піва зайшоў з жонкай і дзецьмі ў рэстаран хуткага харчавання ў адным з гандлёвых цэнтраў Брэста. Сям'я зрабіла замову і села за столік. У гэты час у зале працавала прыбіральшчыца. П'яны галава сямейства сказаў жанчыне, што яму не падабаецца колер яе валасоў. У адказ прыбіральшчыца сказала, што ёй не падабаюцца яго татуіроўкі. Гэта вывела абвінавачанага з сябе: ён стаў пераследваць работніцу і нецэнзурна яе абражаць.

Адзін з наведвальнікаў рэстарана заступіўся за прыбіральшчыцу — і абвінавачаны пераключыўся на яго. Нядоўгая сварка скончылася бойкай. Абвінавачаны штурхнуў мужчыну ў грудзі, а потым ударыў па твары. Яны счапіліся адзін з адным і ўпалі на падлогу. Там абвінавачваны ўчапіўся зубамі ў вуха пацярпелага і стаў цягнуць. У гэты момант у залу ўбеглі ахоўнікі. Адзін з іх пазней на судзе ўспомніў, што пацярпелы моцна закрычаў: «Вуха, вуха!». Іх сталі разнімаць, але абвінавачваны «моцна утрымліваў вуха пацярпелага» — ахоўніку прыйшлося рукамі расціскаць сківіцу, каб той не адкусіў яго.

Нарад затрымаў дэбашыра, а пацярпелы звярнуўся да медыкаў — на вуха давялося накладваць швы.

У судзе мужчына прызнаў сваю віну цалкам і раскаяўся. Пацярпелы прэтэнзій да яго не меў.

«Суд Маскоўскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у здзяйсненні гвалту ў дачыненні да асобы, якая выконвала грамадскі абавязак па спыненні правапарушэнняў, і прызначыў 30 базавых велічынь (735 рублёў) штрафу», — паведаміла Tut.by старшы памочнік пракурора горада Брэста Ірына Рубанава.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера