Знайсці
25.04.2018 / 21:0867РусŁacБел

Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які загінуў за Украіну ФОТЫ

Блізнюку было ўсяго толькі 26 гадоў. Ягоныя бацькі — Алена Белеванцава і Уладзімір Блізнюк — родам з Беларусі, паведамляе сайт «Суспільный кореспондент». Маці — артыстка размоўнага жанру. Бацька — былы вайсковец, падпалкоўнік, адзначаны ўзнагародамі ААН за міратворчую дзейнасць. Бацька скончыў Чарнігаўскае лётнае вучылішча, што і абумовіла пераезд ва Украіну.

«Украіна стала нашай другой Бацькаўшчынай», — кажа Алена Белеванцава.

На ўкраінскіх сайтах, дзе збіраецца інфармацыя пра ўсіх, хто загінуў падчас вайны, нацыянальнасць Уладзіміра Блізнюка пазначаецца як «беларус».

Мама расказвае, што сын захапляўся вывучэннем моваў, выдатна размаўляў па-англійску. Служыў у арміі ў Харкаве, захапляўся ігрой на гітары, займаўся рукапашным боем. Вучыўся на завочным юрыдычным факультэце, які так і не скончыў, бо з шостага курса ўніверсітэта накіраваўся проста на перадавую.

Калі пачалася вайна, то яны з бацькам прыйшлі запісвацца добраахвотнікамі. Але бацьку не ўзялі праз век. Уладзімір служыў у 13-м тэрытарыяльным батальёне.

Загінуў хлопец 6 верасня 2014 года ў Станіцы-Луганскай, калі будынак, дзе ён знаходзіўся, абстралялі з мінамётаў. Блізнюк памёр ад страты крыві. Гэта было ўжо ў час спынення агню.

«Валодзя быў сапраўдным патрыётам Украіны і не ўяўляў сабе іншага выбару», — кажа маці.

У сям’і ёсць малодшы сын Аляксей, якому цяпер 15 гадоў, ён вучыцца ў той самай гімназіі, дзе калісьці Уладзімір.

Адметна, што падчас наведвання Чарнігава з Аленай Блізнюк сустракаўся пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал, які выказаў жанчыне спачуванні, а таксама падарыў беларускі нацыянальны касцюм.

У 2016 годзе Уладзіміра Блізнюка пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам «За мужнасць» ІІІ ступені.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930