Знайсці
25.04.2018 / 15:1141РусŁacБел

Мінінфарм прапанаваў тры варыянты, як каментатары змогуць праходзіць ідэнтыфікацыю на сайтах

На сайце Міністэрства інфармацыі з’явіліся тлумачэнні да меркаваных зменаў у Закон аб СМІ. Звяртаем увагу на некаторыя акцэнты і ўдакладненні, зробленыя чыноўнікамі.

Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч.

Як будзе адбывацца ідэнтыфікацыя карыстальнікаў інфармацыйных сайтаў?

Канчатковы адказ будзе сфармуляваны пастановай урада, але Мінінфарм назваў два магчымыя варыянты. Альбо праз СМС-паведамленне — тады на мабільны тэлефон чытача прыйдзе спецыяльны код, і акаўнт будзе прывязаны да мабільнага нумару, альбо праз электронную пошту, альбо праз профіль у сацыяльных сетках.

Чыноўнікі адзначаюць, што на большасці рэсурсаў падобная рэгістрацыя ўжо існуе.

Якія тэлеканалы не дацягваюць да 30% нацыянальнага кантэнту ў эфіры?

Асноўныя тэлеканалы — «Беларусь 1», «Беларусь 3», «АНТ», «СТБ» — ужо адпавядаюць патрабаванням. Праблемы ўзнікнуць у «НТВ-Беларусь» і «Расія-Беларусь», дзе праграмы ўласнага вяшчання не перавышаюць 10%. Каб павялічыць долю сваіх перадач, давядзецца павыкідаць з эфіру расійскі кантэнт.

Чаму Мінінфарм абмяжоўвае доступ да сайтаў без рашэння суда

«У мэтах аператыўнага рэагавання на супрацьпраўныя праявы ў Інтэрнэце, якія прычыняюць шкоду грамадскім і дзяржаўным інтарэсам», — тлумачаць чыноўнікі.

Судовае разбіральніцтва — працяглы працэс, наракаюць яны. «Немагчыма дапусціць распаўсюд у вольным доступе інфармацыі, якая прапагандуе гвалт … Зацягванне абмежавання доступу да такой інфармацыі, па сутнасці, з'яўляецца пасобніцтвам у здзяйсненні правапарушэнняў».

Што рабіць тым, чый сайт заблакавалі без рашэння суда?

Чыноўнікі раяць звярнуцца ў Мінінфарм з пісьмовай заявай. Праз месяц заяву разгледзяць. Увесь гэты час сайт будзе недаступны.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930