Знайсці
25.04.2018 / 15:096РусŁacБел

У Вілейскім раёне трохгадовая дзяўчынка ноччу гуляла па вуліцы

Ноччу 24 красавіка ў міліцыю патэлефанаваў жыхар вёскі Балашы, што ў Вілейскім раёне, і паведаміў, што на вуліцы без бацькоў гуляе маленькая дзяўчынка, паведамляе kraj.by са спасылкай на газету «Шлях перамогі».

— Мужчына ўбачыў дзяўчынку на вуліцы каля гадзіны ночы, - патлумачыла сітуацыю в.а. начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Вілейскага РАУС Дар'я Сцяпук. — Дзяўчынка не была напалоханая, лёгка пайшла на кантакт з мужчынам, а пасля з міліцыяй.

Дзяўчынку прывялі дадому, але бацькоў на месцы не аказалася. Аб'явіліся яны толькі праз суткі.

Увесь гэты час дзіця знаходзілася ў вілейскай бальніцы, куды яе прывезлі супрацоўнікі аддзела адукацыі. Дзяўчынка здаровая, пашкоджанняў як цялесных, так і псіхалагічных няма.

Па словах Дар'і Сцяпук, раней яе бацькі ўжо траплялі ў поле зроку органаў прафілактыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера