Знайсці
25.04.2018 / 20:2114РусŁacБел

У Мінск прыехаў сусветнавядомы акушэр Мішэль Адэн. Топ-5 яго выказванняў

У гэтыя дні Мінск упершыню наведвае доктар-акушэр Мішэль Адэн. Па адукацыі ён хірург, але 12 кніг і сённяшняя праца 88-гадовага француза накіраваныя на тое, каб жанчыны нараджалі натуральным шляхам, без ускладненняў. Частка людзей лічыць, што ён выступае за сумніўныя практыкі, іншыя ж называюць геніем ад медыцыны.

24 красавіка доктар даў прэс-канферэнцыю ў Мінску, дзе падрабязна выказаўся па хатніх родах у Беларусі: роды дома не падтрымліваюцца ў большасці краін, не толькі ў нас. Толькі ў Велікабрытанія і Нідэрландах, наадварот, заахвочваюць да такой практыкі.

Мішэль лічыць, што ў бліжэйшай будучыні хатнія роды перастануць насіць адбітак маргінальнасці, бо, на яго думку, навукоўцы ўсё лепш разбіраюцца ў асаблівасцях устройства структуры плацэнты, такім чынам, з'яўляецца ўсё лепшае разуменне таго, як фармуецца імунная сістэма чалавека.

Цікавыя факты ад Мішэля Адэна, якімі ён падзяліўся на сустрэчы ў Мінску:

  1. Чалавек адрозніваецца ад іншых сысуноў структурай плацэнты: паміж крыватокамі мамы і дзіцяці толькі адна тонкая мембрана, таму мама лёгка перадае дзіцяці ўсе імунаглабуліны (анціцелы) яшчэ ва ўлонні да 38-га тыдня цяжарнасці. Але калі нараджаецца, напрыклад, цяля, то яму жыццёва неабходна далучыцца да мамінай цыцкі, каб атрымаць малозіва з анціцеламі ад хваробаў, якія чакаюць яго навокал у асяроддзі, іначай цяля загіне. Таму прыкласціся да грудзей не з’яўляецца першачарговым неабходным фактарам для чалавечага немаўляці. 
  2. Бактэрыі, якія сустракаюць дзіця ў родах, — вось асноўная праблема сучаснага свету. Імунная сістэма чалавека праграмуецца з першых дзён жыцця, ад іх залежыць, як будзе арганізм па жыцці будзе рэагаваць на мікробы. Развіццё неймавернай колькасці атапічных, аўтаімунных і алергічных захворванняў, астмы доктар звязвае з тым, што апошнія 100 гадоў дзеці сталі нараджацца ў стэрыльным бактэрыялагічным асяроддзі.
  3. Мозг — гэта тлусты орган. Прыкладна на 40% ён складаецца з дакозагексаенавых кіслот. ДГК — гэта тлушчы класа амега-3. Адпаведна, для правільнага фарміравання мозгу дзіцяці самы важны элемент рацыёну цяжарнай — гэта рыба, у якой высокае ўтрыманне амега-3. Неабходнасць амега-3 добра ведаюць людзі навукі, але дактары, на жаль, часта не разумеюць важнасць гэтых кіслот для развіцця дзіцяці.
  4. Цяжарнай маме трэба спяваць. Навука сведчыць пра тое, што спевы, вакалізацыі ў чалавецтве з’явіліся раней за асобныя словы ў маўленні. Калі мама спявае дзіцю і ва ўлонні, і ў першыя месяцы — яна забяспечвае яму тую сэнсорную стымуляцыю, якая неабходна для правільнага паэтапнага развіцця маўленчых цэнтраў мозга. Сучасныя мамы мала спяваюць і пазбаўляюць дзяцей неабходнай сэнсорнай стымуляцыі, праз гэта часта затрымліваецца маўленчае развіццё дзіцяці.
  5. У апошнія 2 тыдні перад родамі жанчына мусіць знізіць актыўнасць неакортэкса, іншымі словамі, перастаць актыўна думаць мозгам. Толькі ў стане мазгавога спакою ў целе цяжарнай запускаюцца родавыя працэсы і роды праходзяць добра. Блізкія павінны абараняць жанчыну ад фактараў, здольных спыніць родавую дзейнасць, іначай некаторыя радавыя механізмы будуць запушчаны няправільна і могуць прайсці з ускладненнямі.

Воля Афіцэрава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера