Знайсці
25.04.2018 / 12:4816РусŁacБел

У краінах ЕС расце колькасць забаронаў на нашэнне рэлігійнага адзення

Усё больш краін Еўрасаюза плануюць заканадаўча ўрэгуляваць нашэнне рэлігійнага адзення. Такія законапраекты абмяркоўваюцца ці ўжо былі рэалізаваны ў 22 з 28 дзяржаў ЕС, гаворыцца ў даследаванні групы фондаў Джорджа Сораса «Адкрытае грамадства», апублікаваным у сераду, піша Deutsche Welle.

Па дадзеных яго аўтараў, у васьмі краінах ЕС (Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Данія, Францыя, Германія, Італія і Іспанія) ужо прынятыя законы, якія забараняюць ў пэўных месцах насіць, напрыклад, галаўныя ўборы, якія закрываюць твар. Пры гэтым у пяці з гэтых краін забароны дзейнічаюць альбо толькі на мясцовым узроўні, альбо таксама і на дзяржаўным.

Акрамя таго, у 13 краінах ЕС ёсць забароны на рэлігійнае адзенне ў асобных прыватных ці дзяржаўных установах і кампаніях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930