Знайсці
25.04.2018 / 12:448РусŁacБел

СБУ абвінаваціла КДБ у спробе вярбоўкі ўкраінца

Праваахоўныя органы Беларусі затрымалі жыхара Чарнігаўскай вобласці падчас наведвання сваякоў, абвінавацілі яго ў нелегальным гандлі, а затым запатрабавалі перадаваць інфармацыю аб прыгранічных ваенных аб'ектах. Пра гэта заявілі ў Службе бяспекі Украіны.

«Жыхар аднаго з памежных населеных пунктаў Чарнігаўскай вобласці перыядычна выязджаў у Беларусь, каб наведаць сваякоў. Падчас чарговай паездкі ўкраінец быў затрыманы праваахоўнымі органамі гэтай краіны за нібыта парушэнне правілаў гандлю. Пры гэтым прадстаўнікі КДБ Беларусі, пагражаючы крымінальным пераследам, патрабавалі ад мужчыны перадаваць інфармацыю аб ваенных аб'ектах, размешчаных на прымежнай тэрыторыі. Атрыманыя звесткі неабходна было прадастаўляць прадстаўніку беларускай спецслужбы падчас выездаў у Беларусь», — гаворыцца ў заяве ведамства.

У ведамстве распавялі, што вярнуўшыся на радзіму, украінец адразу звярнуўся ў СБУ і даў паказанні пра абставіны яго вярбоўкі і пастаўленых перад ім задач.

Дзяржаўная здрада ва Украіне караецца тэрмінам да 15 гадоў пазбаўлення волі, улічваючы той факт, што ўкраінец не выканаў задачу замежных спецслужбаў і добраахвотна заявіў праваахоўнікам аб сваёй сувязі з імі, суд вызваліў яго ад крымінальнай адказнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера