Знайсці
25.04.2018 / 12:2310РусŁacБел

Былы вядучы «Контураў» Ілля Коласаў знайшоў новую працу

Былы вядучы праграмы «Контуры» на АНТ Ілля Коласаў пачаў працу ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

«Так, цяпер я працую ў Федэрацыі хакея Беларусі, але на дадзены момант яшчэ нельга выразна казаць пра маю пасаду, бо структура прэс-службы пакуль толькі фармуецца», — сказаў ён карэспандэнту Tut.by

Ілля Коласаў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, дзе скончыў інстытут кіно і тэлебачання па спецыяльнасці гукарэжысёр. Працаваў на радыё «Голас Расіі», «Радыё Расіі», тэлеканалах «ТВ-Цэнтр», «RTVi», АНТ.

Ілля Коласаў — не адзіны вядомы тэлевядучы, які перайшоў у апошні час на працу ў прэс-службу буйной арганізацыі. Раней прэс-сакратаром кампаніі «Еўраторг» (сетка магазінаў «Еўраопт» і «Бруснічка») стаў Ягор Хрусталёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930