Знайсці
25.04.2018 / 12:0311РусŁacБел

Пад Мінскам знайшлі памерлага мужчыну з дзіўнымі татуіроўкамі. Трэба высветліць, хто гэта

Труп мужчыны знаходзіўся ў лесапаласе на беразе канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы каля чыгуначнага прыпынку «Хмелеўка». Бачных прыкмет гвалтоўнай смерці выяўлена не было, паведамляе мінская абласная міліцыя.

Асоба мужчыны і прычыны смерці высвятляюцца. 

Загінуламу на выгляд 50—70 гадоў, рост 170—175 см, валасы цёмнага колеру. Ён быў апрануты ў цёмна-сіні джемпер, фіялетавыя спартыўныя штаны. Асаблівыя прыкметы — татуіроўкі: на левым перадплеччы — твар жанчыны, на левай кісці — якар і сонца, на правым сцягне — аголеная жанчына, на левым сцягне — крыж з дубовымі лістамі і чэрап.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мінскага РУУС просяць усіх, хто можа дапамагчы ў высвятленні асобы памерлага або валодае якой-небудзь інфармацыяй, звязацца з праваахоўнымі органамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера