Знайсці
25.04.2018 / 11:54РусŁacБел

Здарэнне на «Нафтане»: адну з установак спынілі з-за пропуску газу

24 красавіка ў 15:00 на наваполацкім «Нафтане» адбылося надзвычайнае здарэнне — спрацавала сігналізацыя па высокай тэмпературы ўнутранай прасторы печы ўстаноўкі атрымання вадароду комплексу «гідракрэкінгу», паведамляе МНС.

Пры аглядзе печы выявілі, што адна з труб змеявіка прапускае прыродны газ. Працу ўстаноўкі спынілі да 8 гадзін раніцы 25 красавіка.

Пацярпелых няма. Як мяркуецца, прычына аварыйнай сітуацыі - прагарэнне змеявіка ў печы.

На месцы здарэння працуе камісія ААТ «Нафтан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930