Знайсці
25.04.2018 / 11:45РусŁacБел

Ад двух да шасці: прысуды па справе аб псаванні 170 тон мяса на Гомельскім мясакамбінаце

Сёння абласны суд агучыў тэрміны для фігурантаў крымінальнай справы аб псаванні 170 тон мяса на Гомельскім мясакамбінаце. Яны прыйшлі ў залу паседжанняў у зручнай вопратцы, з сабранымі торбамі, перад пачаткам абвяшчэння прысуду пацалавалі родных і блізкіх.

На лаве падсудных было 10 чалавек. Сярод іх — былы генеральны дырэктар Гомельскага мясакамбіната Рычард Стэфановіч, былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Півавар, начальнікі цэхаў і іншыя кіраўнікі прадпрыемства, ветурачы камбіната і горада, прадстаўнікі ветнагляду. Яны абвінавачваюцца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, а таксама службовай халатнасці.

Суд прысудзіў экс-дырэктара Стэфановіча да 6 гадоў пазбаўлення волі і штрафу і адну тысячы базавых велічынь (24500 рублёў) штрафу.

Былому намміністра сельскай гаспадаркі Васілю Півавару прызначылі пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Намесніку дырэктара па вытворчасці мясакамбіната Аляксандру Бандарэнку галоўнаму ветурачу мясакамбіната Ігару Сямёнаву далі па 5 гадоў гадоў пазбаўлення волі і 750 базавых велічынь (18375 рублёў) штрафу кожнаму.

Начальніка Гомельскай гарадской ветстанцыі Віктара Валчанкова, супрацоўніка ветнагляду Васіля Краўцова, былога намесніка дырэктара ветнагляду, кіраўніка камісіі, накіраванай ў Гомель для маніторынгу захоўвання прадукцыі Аляксандра Букіна прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі і 500 базавых велічынь (12250 рублёў) штрафу.

Начальніку ўпраўлення ветэрынарнага кантролю камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама Але Лазоўскай далі 1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі і 300 базавых велічынь (7350 рублёў) штрафу.

Ветурача Гомельскага мясакамбіната Арсенія Скварчэўскага прысудзілі да двух гадоў калоніі-пасялення. Начальніку халадзільнага цэха Ігару Мельнікаву далі 3 гады калоніі агульнага рэжыму, праўда, з адтэрміноўкай на два гады, і 500 базавых велічынь (12250 рублёў) штрафу. Мельнікаў, на думку дзяржабвінавачання, выказаў чыстасардэчнае раскаянне, усвядоміў злачыннасць сваіх дзеянняў, даваў паслядоўныя паказанні як на папярэднім сьледзтве, так і ў судзе, прыняў меры па кампенсацыі ўрону.

Усе абвінавачаныя салідарна павінны выплаціць 681 тыс. рублёў у кошт пакрыццё шкоды мясакамбінату.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930