Знайсці
25.04.2018 / 09:2839РусŁacБел

Коля Лукашэнка піша дыктанты і сачыненні па беларускай мове на выдатна

president.gov.by

Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка дзяржавы, піша ў школе дыктанты і сачыненні па беларускай мове на выдатна. Пра гэта распавёў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім пра родную мову.

Яна прапанавала прыняць праграму па пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў інфармацыйнай і адукацыйнай сферах, прапанавала, каб усе заканадаўчыя і падзаконныя акты прымаліся адразу на двух дзяржаўных мовах (беларускай і рускай).

«Нядобра ведаць англійскую лепш, чым беларускую мову, — цытуе адказ Лукашэнкі газета «СБ. Беларусь сегодня». — Але гэта не ад мяне залежыць. Давайце ў гэтым пытанні будзем ісці спакойна, крок за крокам. Не трэба спяшацца. У адваротным выпадку атрымаем зваротны эфект. Трэба працаваць з народам, каб была патрэба гаварыць і пісаць на роднай мове. У гэтай сітуацыі трэба быць адзінымі».

Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы і распавёў пра малодшага сына Мікалая, які наведваў дзіцячы садок, у якім не вывучалі беларускую мову.

Таму Аляксандр Лукашэнка намагаецца выхоўваць сына так, каб той выдатна ёй валодаў.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера