Знайсці
24.04.2018 / 23:375РусŁacБел

«Ліверпуль» і «Рома» забілі сем мячоў на «Энфілдзе». Інтрыга яшчэ не памерла

uefa.com

У першым матчы паўфінала Лігі чэмпіёнаў «Ліверпуль» на сваім «Энфілдзе» перамог «Рому» з лікам 5:2.

«Ліверпуль» вёў да 80-й хвіліны 5:0. Па два галы ў Махамеда Салаха і Раберта Фірміна, яшчэ гол забіў Садзіё Манэ. Прычым Фірміна асіставаў двум галам Салаха, а Салах — аднаму Фірміна і Манэ.

uefa.com

Але пры канцы матча «Рома» здолела забіць два мячы ў адказ: вызначыліся Эдзін Джэка і з пенальці Дыега Пероці.

Нагадаем, што ў 1/4 фіналу «Рома» ў першым матчы саступіла ў гасцях «Барселоне» 1:4, але дома забіла тры мячы і выйшла ў наступны раўнд.

У сераду гуляюць «Баварыя» — «Рэал».

Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930