Знайсці
24.04.2018 / 22:304РусŁacБел

Дырэктар ДЮСШ фіктыўна працаўладкаваў супрацоўніка: зарплату забіраў сабе, а таму ішоў стаж

У дачыненні да 63-гадовага кіраўніка адной з дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ у Мінскім раёне распачата крымінальная справа. Мужчыну падазраюць у тым, што ён пяць гадоў атрымліваў зарплату за фіктыўна працаўладкаванага чалавека, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У кастрычніку 2013 ён фіктыўна ўладкаваў да сябе сына свайго знаёмага на пасаду слесара-рамонтніка.

Пры гэтым службовыя абавязкі той не выконваў, заработную плату не атрымліваў, сваю банкаўскую карту перадаў дырэктару. У сваю чаргу, яму налічаўся працоўны стаж.

Цяпер ужо экс-дырэктара абвінавацілі ў крадзяжы больш за 13 тысяч рублёў. Мужчына прызнаў віну цалкам, яго ўжо знялі з пасады. Распачата крымінальная справа.

Імаверна, што ў гэтай школе быў фіктыўна працаўладкаваны яшчэ не адзін чалавек, таксама высвятляюцца сумы выкрадзеных грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930