Знайсці
24.04.2018 / 20:4836РусŁacБел

Топ-10 цытат са звароту Лукашэнкі да народа і парламента 

Сёння Аляксандр Лукашэнка выступіў з традыцыйным зваротам да беларускага народа і парламента. Выступленне, якое працягвалася ўсяго паўтары гадзіны, было багатым на яскравыя цытаты. «Наша Ніва» сабрала для вас топ-10 цытат з сённяшняга звароту Лукашэнкі.

Фота: прэс-служба кіраўніка краіны.

  1. Ролю дзяржавы спрабуюць прынізіць, звесці яе да надуманых пытанняў правоў чалавека.
  2. Калі нехта разлічвае, што мы прымем канстытуцыю і гэтым самым створым падмурак для нашых «майданаў» і «майданутых» — гэтага не будзе, пакуль я прэзідэнт. 
  3. Навошта з Новай Зеландыі было везці сухое малако? Калі побач у Беларусі яго падзець няма куды?
  4. Перасталі купляць прадукты ва Украіны і Грузіі, і вось яны ўжо «Джавеліны» дэманструюць.
  5. Вы што, хочаце сказаць, што мы не вінаватыя ў тым, што адбылося ў Арменіі?
  6. Мяне там сказілі журналісты, мабыць, празаходнія, звялі ўсе на Скрыпалей. Як быццам мы тут ведаем, хто і як там «скрыпіць».
  7. Як сабе купіць танней, так няма праблем, як дзяржаве — дык тут жа з'яўляюцца пасярэднікі.
  8. Пасярэднікі з'ядаюць да трох адсоткаў ВУП… Я схільны наогул іх забараніць.
  9. Працуюць сотні навукоўцаў і чыноўнікаў, а мне ніхто так і не далажыў, як АЭС будзе ўбудаваная ў эканоміку краіны.
  10. Я вам абяцаю, што не пастаўлю народ перад выбарам змены канстытуцыйных асноў пад пэўную асобу… Мы ўжо аднойчы так зрабілі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера