Знайсці
24.04.2018 / 17:1715РусŁacБел

Расцяжкі, абвіслая скура, лішняя вага — новы флэшмоб пра прыманне жанчынамі ўласнага цела пасля родаў

Пакуль частка карыстальнікаў інстаграма выкарыстоўвае яго для паказу прывабнага боку жыцця, многія праз яго расказваюць непрыхаваную праўду пра рэчаіснасць.

Так, фатограф і маці траіх дзяцей — хлопчыка і дзяўчынак-блізнятак — Хэйлі Гарнет смела вырашыла не проста расказаць пра наступствы родаў для яе цела, але і паказаць іх. Яна запусціла ў інстаграме флэшмоб пад хэштэгам #celebrating_my_postpartum.

Сутнасць акцыі простая: трэба выкласці сваю фатаграфію, на якой бачны наступствы цяжарнасці і дзетанараджэння, з якімі сутыкнулася ваша цела, і распавесці сваю гісторыю, суправадзіўшы яе адпаведным хэштэгам, а таксама адзначыць яшчэ адну маму, каб яна падзялілася сваёй гісторыяй.

У подпісе да свайго паста фатографка шчыра прызналася: «Для мяне шлях прыняцця сябе пасля родаў быў няпростым, але ён аказаў на мяне велізарны псіхалагічны ўплыў. Куды больш прыемна глядзець на сябе ў люстэрка, ужо не змагаючыся з жаданнем адразу ж адвярнуцца.

Адвіслая скура, расцяжкі, дыястаз — усё гэта частка мяне, і, далібог, я буду з усіх сіл ганарыцца тым, як моцна ў фізіялагічным сэнсе мяне змяніла мацярынства». 

Па хэштэгу — ужо некалькі соцень праўдзівых расповедаў пра прыманне сябе.

A post shared by Meghan (@meg.boggs) on

A post shared by Jenn Newman (@jenn.newm) on

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера