Знайсці
24.04.2018 / 13:2720РусŁacБел

РБК: Урад Арменіі ўзначаліць лідар пратэстаў Нікол Пашынян

На перамовах з в.а. прэм'ера Арменіі Карэнам Карапецянам лідар апазіцыйных пратэстаў Нікол Пашынян заявіць пра сваё жаданне стаць кіраўніком урада да правядзення датэрміновых выбараў у парламент.

Пра гэта карэспандэнту РБК у Ерэване распавёў паплечнік Пашыняна Ален Сіманян, член гарадской рады Ерэвана і кіраўніцтва партыі «Грамадзянская дамова» (уваходзіць у фракцыю «Елк»). Перамовы Пашыняна і Карапецяна пройдуць у сераду.

Ключавое патрабаванне пасля сыходу Саргсяна — гэта абранне Пашыняна на пасаду прэм'ера і парламенцкія перавыбары, сказаў Сіманян. «Новым прэм'ер-міністрам павінен стаць той, каго абярэ народ. Натуральна, атрымліваецца, што гэта Пашынян», — растлумачыў Сіманян.

Па словах Сіманяна, народныя выбары пройдуць на плошчы Рэспублікі ў ходзе аднаго з мітынгаў. Калі гэта адбудзецца, пакуль казаць рана, сказаў ён.

На пасадзе прэм'ер-міністра Пашынян плануе сфарміраваць часовы ўрад, адзначыў суразмоўца РБК. Сіманян упэўнены, што парламент павінен зацвердзіць на пасаду часовага прэм'ера менавіта Пашыняна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930