Знайсці
24.04.2018 / 12:565РусŁacБел

У Мінску мужчына здаваў кроў па фіктыўных даведках з працы і атрымліваў за гэта грошы

У Мінску мужчына атрымліваў кампенсацыю за здачу крыві па фіктыўных даведках з працы, якія яму рабіла знаёмая. Цяпер абодвух вінавацяць у махлярстве ў буйным памеры. Падрабязнасці паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

41-гадовы мужчына з чэрвеня 2015 года па студзень 2018 года прыносіў у медыцынскую ўстанову фіктыўныя даведкі з працы. Наcамрэч ён нідзе не працаваў. Даведкі для яго рабіла знаёмая з арганізацыі, якую мужчына ўказваў у дакументах. У 2014 годзе прадпрыемства ліквідавалі, а ў знаёмай засталася пячатка. Подпісы бухгалтара і кіраўніка жанчына падрабляла сама.

З гэтымі фіктыўнымі даведкамі ва ўстанове аховы здароўя мужчыну больш за 30 разоў выплачвалі кампенсацыі ў памеры сярэднядзённага заробку за двое сутак адпачынку, звязаных з донарствам крыві. Акрамя таго, за яе здачу фігурант атрымліваў прыкладна па 100 рублёў. Так мужчына атрымаў за два з паловай гады 17 тысяч рублёў.

Мужчына змешчаны пад варту. Ён раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за махлярства. Ягоная знаёмая не судзімая, яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера