Знайсці
24.04.2018 / 11:46РусŁacБел

Фінляндыя адмовілася ад выплаты базавага даходу

У Фінляндыі вырашылі адмовіцца ад працягу эксперыменту па ўвядзенні безумоўнага базавага даходу, у 2019 годзе выплаты спыняцца, і ўлады маюць намер падвесці вынікі праекта. Пра гэта паведамляе The Guardian.

У дзяржаўным агенцтве сацыяльнага страхавання Фінляндыі распавялі, што ўрад адмовіў у пашырэнні праграмы і падключэнні да яе грамадзян, якiя працуюць. Без іх удзелу нельга высветліць, як базавы даход уплывае на кар'еру і адукацыю, таму праект губляе свой сэнс.

«Імкненне ўрада кудысьці выпарылася», — сказаў прадстаўнік агенцтва. Улады пачалі вывучаць іншыя варыянты рэформы сацыяльнай сферы.

У студзеня 2017 года Фінляндыя першая ў Еўрасаюзе запусціла двухгадовы эксперымент, закліканы выпрабаваць сістэму абавязковага базавага даходу. Улады краіны выпадковым чынам выбралі дзве тысячы беспрацоўных жыхароў ва ўзросце ад 25 да 28 гадоў і пачалі штомесяц выдаваць ім па 560 еўра.

Гэтая сума заменіць ім усе сацыяльныя льготы, і нават калі яны знойдуць працу, яе працягнуць выплачваць. Пры гэтым сярэдні даход грамадзян Фінляндыі складае 2,1 тысячы еўра ў месяц.

Безумоўны базавы даход уяўляе сабой канцэпцыю, якая гарантуе рэгулярную выдачу пэўнай сумы грошай кожнаму члену супольнасці. Яна не залежыць ад узроўню даходу або занятасці асобнага чалавека.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера