Знайсці
24.04.2018 / 12:587РусŁacБел

Знойдзеная жывёла, якую 32 гады лічылі вымерлай ФОТА

Dipodomys gravipes (cанквінцінскі кенгуровы скакун) апошні раз трапляў на вочы людзей ў 1986 годзе, а затым лічыўся вымерлым. Нядаўна навукоўцы зноў знайшлі гэтага рэдкага грызуна. Навуковая праца апублікаваная ў часопісе Science Daily.

Апошнія гады гэты від кенгуровага скакуна актыўна, але безвынікова, шукалі розныя энтузіясты. І вось, нядаўна супрацоўнікі Музея натуральнай гісторыі Сан-Дыега Скот Трэмар і Сула Вандэрпланк выявілі чатыры асобіны на тэрыторыі запаведніка Valle Tranquilo у Мексіцы, выкарыстоўваючы спецыяльныя пасткі. 

Фота: Sula Vanderplank, San Diego Natural History Museum

Гэты грызун адрозніваецца ад іншых прадстаўнікоў роду больш буйнымі памерамі: даўжыня ягонага цела (без хваста) дасягае 12 сантыметраў. 

«Кенгуровы» ў назве жывёлы паходзіць ад таго, што ногі ў яго, як у кенгуру або тушканчыкаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930