Знайсці
24.04.2018 / 11:065РусŁacБел

Рух па М6 адкрыецца да 7 лістапада

Рух аўтатранспарту па абноўленым участку магістралі Мінск — Гродна будзе адкрыты да 7 лістапада. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко, піша Гродзенская праўда.

— І гэта крайні тэрмін, — падкрэсліў Уладзімір Дзяшко. — Сёння ўладкаванне дарожнага палатна, развязак, пуцеправодаў, мастоў вядзецца па графіку. Запушчаны ўсе асфальтавыя заводы. У цэлым апярэджанне на гродзенскім участку рэканструкцыі аўтамагістралі складае 9 месяцаў. Згодна з кантрактам з Сусветным банкам, канчатковы ўвод М6 — ліпень 2019 года. Тым не менш, рух на ўсіх 120 кіламетрах гродзенскага ўчастка будзе адкрыты да 7 лістапада. На наступны год пяройдуць толькі сезонныя працы.

Як патрабуюць умовы Сусветнага банка, на гродзенскім участку будзе два падземныя пераходы для дзікіх жывёл,

бяспечныя пешаходныя пераходы, веладарожкі. Адзін тунэль для пераходу лясных жывёл ужо пабудаваны ў Шчучынскім раёне, да яго падводзіцца агароджа з трывалай металічнай сеткі. Другі тунэль ў Іўеўскім раёне змантаваны і зараз вядзецца яго наземнае перакрыцце. На 197-м кіламетры трасы з'явіцца міграцыйны калідор для земнаводных.

Вызначаны пляцоўкі для будаўніцтва аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера