Знайсці
24.04.2018 / 10:495РусŁacБел

Кіраўнік КДБ патлумачыў, чаму не заўсёды называюць прозвішчы затрыманых бізнэсменаў

Кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык патлумачыў, чаму часам ведамства не агучвае прозвішчы затрыманых бізнесменаў. Па словах кіраўніка ведамства, часам сума хабараў, якія выяўляе КДБ, невялікая.

- Бывае, тысяча даляраў, 10-12 тысяч даляраў - разавыя [хабару], але калі гэта рэгулярна — раз у месяц, раз у квартал, то няпроста задакументаваць. Мы робім стаўку на тое, каб затрымліваць з грашыма, каб адназначна было даказана, не было сумневаў.

Пры гэтым, запэўніў кіраўнік КДБ, ведамства прымае меры, каб не блакаваць працу кампаніі, нават калі яе кіраўнік затрыманы.

- І нават робім намаганні, каб па магчымасці не шкодзіць іміджу. Часам мы не называем прозвішчы або назвы фірмаў і кампаній - не таму, што хочам нешта ад вас схаваць, мы хочам, каб гэта не паўплывала на калектыў негатыўна. Так, атрымалася так. Хто вінаваты, той адкажа, а супрацоўнікі не вінаватыя, таму яны павінны працаваць і атрымліваць зарплату.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера