Знайсці
24.04.2018 / 09:103РусŁacБел

На Валожыншчыне скралі 16 самазвалаў пяску

Пра крадзеж расказала старшы следчы Валожынскага раённага Следчага камітэта Юлія Селятыцкая, паведамляе Рэгіянальная газета.

Адна фірма выйграла тэндар на выкананне прац для іншай арганізацыі, што размяшчаецца ў Валожынскім раёне. Для выканання працы фірма пастаянна падвозіла да месца работ машыны пяску.

Пясок вазілі адным і тым жа маршрутам. Аднак 2 красавіка майстар загадаў кіроўцу вазіць пясок да іншага месца. Падначалены здзівіўся, але рабіў так, як загадаў кіраўнік. Мясцовыя жыхары вёскі, праз якую ляжаў новы маршрут, абурыліся, што самазвалы псуюць іх дарогу і паскардзіліся ў ДАІ.

На чарговым рэйсе інспектар спыніў кіроўцу самазвала, каб праверыць дакументы. Паводле пуцёўкі, пункт прызначэння мяняцца не павінен быў, так што пясок вазілі не туды, куды патрэбна было гаспадару. Кіроўца адказаў, што выконвае загад майстра.

Як толькі міліцыя спыніла майстра, той адразу прызнаўся, што пясок скраў.

Патлумачыў, што між іншым яго знаёмы доктар сказаў, што някепска было б падсыпаць дарогу да яго ўчастка. Са слоў майстра, ён вырашыў, што варта дапамагчы паважанаму доктару.

Меркавалася, што для падсыпкі прывязуць 24 самазвалы пяску, але паспелі выгрузіць 16.

Доктар следству сказаў, што пра пясок сказаў майстру між іншым. Абодва сцвярджаюць, што за пясок доктар нічога не плаціў.

Майстар ужо выплаціў 889 рублёў шкоды. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж праз злоўжыванне службовым становішчам».

Фірма, дзе працуе майстар, паведаміла, што не мае супраць абвінавачанага прэтэнзій, шкоду той пагасіў.

З улікам гэтых абставін, а таксама прызнання віны, майстар можа атрымаць у судзе толькі адміністрацыйную адказнасць, удакладніла следчы.

— Такога ў маёй практыцы яшчэ не было, — падзялілася Селятыцкая. — Бывалі розныя рэчдокі, але ўпершыню так, каб адразу горы!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930