Знайсці
24.04.2018 / 09:016РусŁacБел

«Трэба працягваць ціск». Лідар System of a Down пра адстаўку Саргсяна

Лідар гурта System of a Down Серж Танкян, які раней падтрымаў пратэсты ў Ерэване, мяркуе, што пасля адстаўкі Сержа Саргсяна трэба працягваць ціск на ўладу. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Настоящему времени».

«Я проста моцна радаваўся. Я адчуў такую палёгку, што больш не было арыштаў і кровапраліцця, і ўсё прайшло мірна. Людзі павінны працягваць, павінны быць рэформы. Пакет рэформаў, які будзе прадстаўлены з дзеючым прэм'ер-міністрам, каб ён неадкладна запусціў гэты працэс. Трэба неадкладна адпусціць усіх, хто быў затрыманы падчас пратэстаў, а таксама ўсіх палітычных зняволеных. Варта пачаць думаць аб новых парламенцкіх выбарах. Мінулыя выбары не былі да канца празрыстымі. Так што гэта доўгі працэс. Трэба працягваць ціск, пакуль людзі не будуць упэўненыя, што ўсе іх патрабаванні выкананыя», — сказаў Танкян.

21 красавіка Серж Танкян запісаў відэазварот у падтрымку пратэстоўцаў, якія дамагаліся адстаўкі Сержа Саргсяна.

Музыкант армянскага паходжання распавёў, што вельмі хацеў бы далучыцца да пратэстаў у Ерэване. Ён выбачыўся, што не зможа прыехаць зараз, але паабяцаў зрабіць гэта «ў найбліжэйшы час». Ён таксама напісаў інструкцыю для пратэстоўцаў з некалькіх пунктаў.

rus.azatutyun.am

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930