Знайсці
24.04.2018 / 08:53РусŁacБел

Пасольства Беларусі ў Аўстраліі зачыняецца

Пасольства Беларусі ў Аўстраліі і па сумяшчальніцтве ў Новай Зеландыі закрыюць да канца жніўня. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускай дыпмісіі, паведамляе БЕЛТА.

У пасольстве растлумачылі, што яно закрываецца ў рамках аптымізацыі МЗС. У астатні перыяд беларуская дыпмісія будзе прадаўжаць работу па прыёме дакументаў, якія датычацца наступных консульскіх пытанняў: па афамленні ўязных віз - да 8 жніўня, па афармленні пасведчанняў на вяртанне - да 10 ліпеня, па выпатрабаванні дакументаў (напрыклад, даведкі аб адсутнасці судзімасці) - да 10 мая, па прадаўжэнні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь - да 10 ліпеня, па пастаноўцы і зняцці з консульскага ўліку - да 27 ліпеня, для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў (у прыватнасці, засведчванне даверанасцей, згоды) - да 8 жніўня.

Грамадзяне Беларусі, якія раней звярталіся па консульскіх пытаннях у пасольства ў Аўстраліі, цяпер павінны будуць звяртацца ў бліжэйшую дыпкропку Беларусі — у Джакарце (Інданезія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930