Знайсці
24.04.2018 / 07:289РусŁacБел

G7 заклікала Расію спыніць «дэстабілізуючыя паводзіны»

Reuters.com

Міністры замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» — Канада, Францыя, Германія, Італія, Японія, Вялікабрытанія, ЗША — у сваёй сумеснай заяве па выніках двухдзённага саміта ў Таронта абвінавацілі Расію ў «безадказных і дэстабілізуючых паводзінах».

«Мы адданыя абароне і прасоўванню міжнароднай сістэмы, заснаванай на правілах. Гэтаму супярэчыць безадказныя і дэстабілізуючыя паводзіны Расіі, у тым ліку ўмяшальніцтва ў дэмакратычныя сістэмы краін. Мы заклікаем Расію спыніць такія паводзіны, што вельмі негатыўна адбіваюцца на перспектывах канструктыўнага супрацоўніцтва», — сказана ў сумеснай заяве.

Паралельна кіраўнікі МЗС краін G7 заклікаюць Расію «выконваць свае міжнародныя забавязанні, у тым ліку абавязкі як пастаяннага члена Рады Бяспекі ААН па падтрыманні міру і бяспекі ў свеце». «Нягледзячы на гэта, мы будзем працягваць супрацоўнічаць з Расіяй у вырашэнні рэгіянальных крызісаў і глабальных праблем», — сказана ў заяве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера