Знайсці
23.04.2018 / 16:036РусŁacБел

Каб знаёміцца з хлопчыкамі, вывучаў псіхалогію — затрымалі педафіла, які згвалтаваў 12 дзяцей

Генеральная пракуратура накіравала ў суд справу 53-гадовага мінчука. Яго вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, распаўсюдзе порна, разбэшчванні непаўнагадовых.

Ахвярамі мужчыны сталі 12 хлопчыкаў, 1998-2001 гадоў нараджэння. «Дзейнічаў» мужчына ў перыяд з ліпеня 2013 года па жнівень 2017. Пры гэтым для знаёмства з хлопчыкамі мужчына выкарыстоўваў спецыяльныя веды ў галіне дзіцячай псіхалогіі.

Таксама мужчына заваёўваў давер малалетніх, частуючы іх цыгарэтамі і алкаголем.

Сам абвінавачаны пагадзіўся з такой кваліфікацыяй яго дзеянняў. Ён знаходзіцца пад вартай. Лёс мужчыны вырашыць суд Партызанскага раёна Мінска.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930