Знайсці
23.04.2018 / 15:58РусŁacБел

Зборная Беларусі выйшла ў чвэрцьфінал ЮЧС па хакеі

Хакеісты юнацкай (U18) зборнай Беларусі 23 красавіка ў Магнітагорску атрымалі валявую перамогу над Швейцарыяй на чэмпіянаце свету і гарантавалі сабе пропуск у чвэрцьфінал, другі год запар захаваўшы прапіску ў элітным дывізіёне.

Саступаючы амаль да сярэдзіны матча з розніцай у дзве шайбы, беларусы затым здолелі тры разы запар трапіць у вароты швейцарцаў і вырваліся наперад. Аднак правал у сярэдзіне трэцяга перыяду ледзь не перакрэсліў усе намаганні - супернік закінуў двойчы на працягу 46 секунд і вярнуў сабе перавагу.

Але фантастычная канцоўка ў выкананні беларусаў павергла швейцарцаў у шок. Леўшуноў і Алістраў зноў прабілі альпійскага галкіпера і вырвалі перамогу — 5:4

Папярэдні этап чэмпіянату свету зборная Беларусі завершыць матчам супраць аднагодкаў з ЗША (24 красавіка).

sport.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031