Знайсці
23.04.2018 / 15:21107РусŁacБел

Серж Саргсян сышоў у адстаўку: «Я не меў рацыі. Я пакідаю пасаду кіраўніка краіны»

Серж Саргсян пакінуў сваю пасаду на фоне масавых антыўрадавых акцый у Арменіі.

Серж Саргсян падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Арменіі, паведамляе news.am.

У заяве Саргсян указаў, што апошні раз звяртаецца да грамадзян як кіраўнік дзяржавы. «Нікол Пашынян [лідар апазіцыі] меў рацыю. Я не меў рацыі. У сітуацыі, якая склалася, ёсць некалькі рашэнняў, але ні на адно з іх я не пайду. Гэта не маё. Я пакідаю пасаду кіраўніка нашай краіны», — цытуе прэс-служба словы Саргсяна.

«Вуліца супраць майго прызначэння. І я выконваю ваша патрабаванне», — паведаміў ён.

Акцыі пратэсту супраць прызначэння былога прэзідэнта Сержа Саргсяна прэм'ерам краіны праходзілі з 13 красавіка. 

Саргсян быў прэзідэнтам Арменіі з 2008 года, але ў выніку зменаў канстытуцыі краіна ператваралася ў парламенцкую краіну, дзе галоўнай асобай у краіне станавіўся прэм'ер. На гэту пасаду быў абраны Саргсян, і ў краіне выбухнулі пратэсты. Узначаліў пратэсты Нікол Пашынян.

Пашынян быў затрыманы раніцай у нядзелю, неўзабаве пасля таго як сустрэўся з прэм'ерам Саргсянам у гасцініцы «Марыёт». Ім не ўдалося дамовіцца, Саргсян заявіў, што апазіцыя займаецца «шантажом дзяржавы і законных уладаў», і прапанаваў «вярнуцца ў законнае поле». Але сёння Пашынян быў вызвалены, а да пратэстоўцаў далучыліся вайскоўцы адной з частак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930