Знайсці
23.04.2018 / 14:3515РусŁacБел

Пад Рагачовам на мужчыну напаў шалёны кот

Жыхар Старога Доўска адправіўся да калодзежа па ваду. Раптам ён адчуў, як нехта кусае яго за галёнку. Мужчына закрычаў, да яго на дапамогу падаспеў таварыш. Аказалася, што мужчыну ўкусіў кот, паведамляе slova.by. Вяскоўцы здагадаліся, што незвычайныя паводзіны жывёлы — прыкмета шаленства, забілі ката віламі і патэлефанавалі знаёмаму ветэрынару.

Спецыяліст распавёў, як трэба паступіць з мёртвай жывёлай. Мужчыны, не дакранаючыся да кацінага цела, паклалі яго спачатку ў адзін поліэтыленавы мяшок, потым у другі, спакавалі ў скрынку і адвезлі ў ветэрынарную лабараторыю. Экспертыза пацвердзіла шаленства. А пацярпелы тэрмінова звярнуўся па медыцынскую дапамогу.

Дарэчы, гаспадар ката не знойдзены, хутчэй за ўсё, жывёла была бяздомнай.

У ЗЦГіЭ нагадалі: калі не ўдалося пазбегнуць укусу — прамыйце рану вадой з мылам, апрацуйце яе сродкамі дэзінфікцыі (ёдам, спіртавым растворам) і звярніцеся ў любую ўстанову аховы здароўя па кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930