Знайсці
23.04.2018 / 12:541РусŁacБел

КХП-БНФ 26 красавіка правядзе мітынг у Кіеўскім скверы адначасова з Чарнобыльскім шляхам

Акцыя КХП-БНФ, прысвечаная гадавіне Чарнобыля, у 2017 годзе.

Мінгарвыканкам дазволіў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ правесці 26 красавіка мітынг у Кіеўскім скверы. Пра гэта TUT.BY распавёў намеснік старшыні партыі Сяргей Папкоў.

Мітынг пройдзе адначасова з Чарнобыльскім шляхам з 18.00 да 20.30. Намеснік старшыні партыі тлумачыць гэта тым, што «тэмы шляху занадта размазаны».

— Рэч у тым, што да гэтага часу ў Беларусі працягваецца злачынства: уводзяць у абарот новыя забруджаныя плошчы зямлі. І ўсе маўчаць, а нашых дзяцей травяць. Ёсць даследаванне, якое паказвае, як малыя дозы радыяцыі ўздзейнічаюць на людзей, — кажа Папкоў. — Мы ўхваляем шэсце, але там агульна-экалагічная тэма, Чарнобыль там размазваюць. А трэба канцэнтравацца на здароўі людзей. Таму мы збіраемся ў скверы, каб пагаварыць пра гэта.

Мінгарвыканкам ухваліў заяўку на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка. Паводле сцэнара збор удзельнікаў будзе каля кінатэатру «Кастрычнік» у 18.00. Адтуль шэсце рушыць па праспекце Незалежнасці, па вуліцы Сурганава і Арлоўскай да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля» у парку Дружбы народаў. Там дазволена правесці мітынг-малітву і ўскласці кветкі з 20.00 да 20.30

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера