Знайсці
23.04.2018 / 12:10РусŁacБел

Біёлагі імплантавалі мышам часткі чалавечага мозгу 

Навукоўцы з Інстытута Солка ў Каліфорніі імплантавалі арганоіды чалавечага мозгу (кампаненты клетак мозгу) у галаву мышы, паведамляе «Папулярная механіка». 

Пасля аперацыі мышы выглядалі і паводзілі сябе, як самыя звычайныя жывёлы, на працягу некалькіх месяцаў пастаўляючы кроў і пажыўныя рэчывы для клетак чалавечага мозгу.

Навукоўцы гадавалі арганоіды ў лабараторыі 50 дзён, а потым замянілі частку мышынага мозгу новым ўтварэннем, і прыкладна 80% імплантата прыжылося. Арганоіды паспяхова атрымлівалі неабходныя рэчывы і кісларод праз крывяносную сістэму жывёлаў і пачалі вырошчваць новыя нейроны (у тым ліку такія, якія можна знайсці толькі ў вельмі спецыялізаваных участках кары чалавечага мозгу).

Калі мышам правялі тэст на памяць, выявілася, што асобіны з імплантамі рабілі заўважна менш памылак.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930