Знайсці
27.04.2018 / 08:496РусŁacБел

29 красавіка — унікальная магчымасць: праплыць цеплаходам па Прыпяці

Скажы беларусу «Палессе» — што яму першае спадзе на думку? Балота.

«Людзі на балоце», «Дрыгва», «У палескай глушы» — нашы пісьменнікі як след прыклаліся да стварэння адпаведнага вобразу. Але ж так было не заўжды.

Пра Вялікую Ваду — возера ці мора — на месцы сённяшняй Прыпяці пісаў самы першы ў свеце гісторык Герадот.

За дваццаць пяць стагоддзяў, якія нас ад яго аддзяляюць, не раз мяняўся клімат. Цэлыя моры высыхалі, квітнеючыя землі ператвараліся ў пустыню. Але ў палескіх легендах усё яшчэ захоўваецца памяць пра караблі, рэшткі якіх прадзеды знаходзілі на балотах у сухія гады.

Але раз на год, увесну, Мора Герадота вяртаецца.

Бяскрайнія залітыя вадою прасторы, буйства прыроды ў пойме Прыпяці, першасная стыхія — такога не пабачыць у родных мясцінах ні жыхар лясістай беларускай Поўначы, ні ўзгорыстай Валожыншчыны, ні вялікага горада.

А ў дадатак — ёсць магчымасць праплыць па водах беларускай Амазонкі на караблі!

29 красавіка фонд «Краіна замкаў» запрашае выправіцца разам на экскурсію «Мора Герадота». Цуды Палесся яе ўдзельнікі пабачаць у Ляскавічах, цэнтры нацыянальнага парка «Прыпяцкі», дзе знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у краіне музеяў прыроды. А саму каралеву Палесся, Прыпяць, можна будзе агледзець падчас двухгадзіннай экскурсіі на цеплаходзе па яе водах.

Перад вачыма ўдзельнікаў экскурсіі паўстануць фантастычныя палескія краявіды. Гэта будзе сапраўды незабыўнае падарожжа!

Удзел у экскурсіі каштуе 45 рублёў — дарослыя, 35 рублёў — дзеці (6—14 год). У цану ўваходзіць праезд на аўтобусе і экскурсійнае суправаджэнне.

Даведацца падрабязнасці і запісацца на экскурсію па Моры Герадота можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930