Знайсці
23.04.2018 / 09:4210РусŁacБел

У Вільні псіх напаў на вяселле

У Вільні псіхічна нездаровы чалавек напаў на вяселле. 

Гэта здарылася каля паўночы ў Галгях, на ўскраіне горада, паведамляе партал «Дэльфі». У рэстаране Galgių malūnas святкавалі вяселле. 44-гадовы мужчына выбіў брамку, уварваўся ў залу: ударыў аднаго з гасцей, выбіў зубы 68-гадовай жанчыне, ляснуў кулаком па твары яе мужу.

Да прыезду паліцыі ён уцёк і стаў буяніць у двары суседняга дома. Ён прынёс са сваёй хаты бур і стаў ім біць аўтамабілі.

Фота Delfi.lt

Пасля гэтага мужчына кінуў металічны прэнт у акно першага паверха: аскепкі ўпалі на ложак, у якім спалі двое дзяцей.

Паліцыі давялося ўжыць і газавы балончык, і электрашокер Taser, але і гэта не супакоіла мужчыну. Толькі калі паліцыянт стаў страляць у паветра, мужчына кінуў бур. Пасля доўгай валтузні дэбашыра ўдалося скруціць і адвезці ў шпіталь.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930