Знайсці
22.04.2018 / 20:1517РусŁacБел

Расіяне запусцілі самалёцікі ў падтрымку Telegram

Расіяне запусцілі з вокнаў папяровыя самалёцікі ў падтрымку свабоднага інтэрнэту. Да ўдзелу ў акцыі заклікаў заснавальнік Telegram Павел Дураў.

У суботу карыстальнікам Telegram прыйшло паведамленне з прапановай паўдзельнічаць у акцыі за свабодны iнтэрнэт. «Сёмы дзень расійскія ўлады блакуюць Telegram. Калі вы падтрымліваеце свабодны інтэрнэт, запусціце з акна папяровы самалёт сёння роўна ў 7 вечара», - гаварылася ў паведамленні ад службы апавяшчэння карыстальнікаў мэсэнджара.

Павел Дураў у сваім «Укантакце» заклікаў праз гадзіну пасля акцыі «зладзіць невялікі суботнік - сабраць тыя самалёцікі, якія Вы знойдзеце ля Вашага дома». «Гэты тыдзень застанецца ў гісторыі», — дадаў заснавальнік Telegram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930