Знайсці
22.04.2018 / 20:0726РусŁacБел

Макрон заклікаў не праяўляць слабасць з Пуціным

Reuters.com

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон распавёў, што лічыць прэзідэнта Уладзіміра Пуціна «моцным чалавекам», і заклікаў не быць наіўным у адносінах з ім. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю FoxNews.

«Я лічу, што ён вельмі моцны чалавек, ён моцны прэзідэнт. Ён хоча велічы Расіі. Людзі ганарацца яго палітыкай. Ён вельмі жорсткі ў адносінах да меншасцяў і сваіх апанентаў», — сказаў Макрон, дадаўшы, што не падзяляе погляды Пуціна на дэмакратыю.

«Ён моцны і разумны. Але не будзьце наіўнымі. Ён апантаны ўмяшальніцтвам у нашыя дэмакратыі. Таму я лічу, што мы не павінны праяўляць слабасць з прэзідэнтам Пуціным. Калі ты слабы, ён гэта выкарыстоўвае», — сказаў на заканчэнне францускі лідар.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера