Знайсці
22.04.2018 / 17:1357РусŁacБел

Ірына Кабасакал павянчалася і змяніла прозвішча ФОТА

Цяпер свецкая львіца і дыетолаг будзе насіць прозвішча мужа: Яблонская.

Пра свой новы статус Ірына паведаміла ў сацсетках і падзялілася прыгожай гісторыяй спаткання са сваім выбраннікам Змітром. 

«Мы вучыліся на адным курсе ў медыцынскім універсітэце: ён на першым патоку, я — на другім. Ён быў зоркай, а я проста добрай студэнткай. Мы жылі ў адным раёне, практычна побач, ездзілі на адным аўтобусе да метро, хадзілі ў адну паліклініку…

…Так мы і жылі, не ведалі пра існаванне адзін аднаго ўсе гэтыя 18 год. Як такое магло быць? Мы не ведаем. З першага погляду, з першай сустрэчы, у нас абаіх было адчуванне, што мы разам 30 гадоў, у нас нават многія падзеі, пачынаючы з дзяцінства супадаюць…».

Распісаліся маладыя яшчэ ў сакавіку, але не рабілі з гэтай нагоды свята, бо для кожнага з іх — гэта ўжо трэці шлюб.

Кабасакал з радасцю ўзяла прозвішча мужа і просіць усіх з гэтага дня называць яе выключна спадарыняй Яблонскай. «Я кахаю свайго мужа і яго прозвішча нашу з гонарам», — кажа Ірына.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера