Знайсці
22.04.2018 / 16:348РусŁacБел

У Нямеччыне ўпершыню ў гісторыі сацыял-дэмакратаў старшынёй партыі стала жанчына ФОТА

DPA

Старшынёй Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямечыны ўпершыню за ўсю 150-гадовую гісторыю стала жанчына Андрэа Налес. За яе аддалі свае галасы 414 дэлегатаў падчас партыйнага сходу ў Вісбадэне.

Раней Налес займала пасаду кіраўніка парламенцкай групы СДПГ.

Яе папярэднік Марцін Шульц абвясціў пра сваю адстаўку 13 лютага. «Я ўпэўнены, што Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі на чале з Андрэа Налес заваюе свой ранейшы ўплыў», — заяўляў ён.

Андрэа Налес — 47 гадоў, яна вызнае каталіцызм. Была сябрам нямецкага парламента з 1998 года па 2002 год, а таксама з'яўляецца дзейным членам бундэстага з 2005 года. У 2009 годзе яе прызначылі генеральным сакратаром СДПГ. У 2013 г. яна стала федэральным міністрам працы і грамадскіх спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930