Знайсці
22.04.2018 / 14:2511РусŁacБел

Пасажыр легкавіка, які падчас «пясчанай буры» на М1 урэзаўся ў фуру, памёр у шпіталі

Пасажыр легкавіка, які пацярпеў у выніку сутыкнення з фурай падчас «пясчанай буры» на трасе М1, памёр у бальніцы. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Нагадаем, аварыя адбылася 21 красавіка, каля 15.30, на 253-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі ў Нясвіжскім раёне. 27-гадовы кіроўца Volvo S40 ехаў у напрамку Брэста. Паблізу вёскі Малінаўка ён не справіўся з кіраваннем і здзейсніў спадарожнае сутыкненне з фурай.

«На дарозе з-за моцнага ветру раптам падняўся слуп пяску. Кіроўца грузавіка пачаў зніжаць хуткасць з-за дрэннай бачнасці, у гэты момант у яго транспартны сродак ўрэзаўся легкавік», — распавялі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ 26-гадовы пасажыр Volvo атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе пазней памёр.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930