Знайсці
21.04.2018 / 21:095РусŁacБел

Рэдкі мядзведзь загінуў у Італіі падчас аперацыі па адлове

Нацыянальны парк у Італіі расследуе смерць рэдкага бурага мядзведзя, які загінуў падчас аперацыі па адлове.

Біёлагі ў парку на Апенінах злавілі жывёлу, каб надзець на яе спадарожнікавы нашыйнік для адсочвання перасоўванняў.

Аднак самец апенінскага бурага мядзведзя пачаў задыхацца пасля таго, як яму ўвялі снатворнае, і неўзабаве загінуў, нягледзячы на намаганні спецыялістаў.

Абаронцы дзікай прыроды апісалі страту жывёльнага як «вельмі значную».

«Гэты падвід знаходзіцца на мяжы вымірання, у цяперашні час засталося толькі 50 асобін або трохі больш», - заявілі ў італьянскім падраздзяленні Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF), заклікаўшы перагледзець спосабы адлову жывёл.

Жывёла трапіла ў трубу-пастку ў чацвер вечарам падчас дазволенай аперацыі ў парку Абруца, Лацыё і Малізе.

Па дадзеных італьянскіх СМІ, пастка была ўсталяваная для адлову іншага мядзведзя па імені Марыё, які прыходзіў у вёску і, як лічылася, мог уяўляць пагрозу для людзей.

«Мы ўпершыню сутыкнуліся з праблемай з анестэзіяй падчас адлову», — распавёў журналістам кіраўнік парку Антоніа Каррара.

Хоць алгарытм дзеянняў пры адлове «зніжае рызыкі для мядзведзя да мінімуму, яны не могуць цалкам іх выключыць», дадаў ён.

Ён таксама сказаў, што цалкам упэўнены ў прафесіяналізме сваіх супрацоўнікаў і спадзяецца, што ўскрыццё «пралье святло на прычыну смерці» звера.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930