Знайсці
21.04.2018 / 15:2450РусŁacБел

Лукашэнка раіць выпіваць адзін-два келіхі якаснага віна, а не літр самагону ці гарэлкі

Аляксандр Лукашэнка пахваліў якасць малдаўскага віна, якое дэгуставаў падчас візіту ў Кішынёў. Пра гэта ён расказаў сёння ў гутарцы з журналістамі падчас суботніка, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што прадэгуставаў некалькі відаў малдаўскага віна. «Мяккае, добрае віно», — адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што малдаўскае віно вельмі добрай якасці. «Калі іх не пусцілі на расійскі рынак, а Еўропа ім не адкрыла свой рынак, яны апынуліся ў калапсу. І яны вымушаныя былі напружыцца і вырабляць супервіно. Найвысокай якасці. Яны абнавілі абсталяванне, у іх з'явіліся новыя тэхналогіі. І яны прапанавалі выдатны варыянт віна», - расказаў Лукашэнка.

«Малдаўскае віно нам вядомае. Нам трэба наш народ больш прывучаць да нармальнага віна. Ад самагонкі, ад гэтых моцных напояў адвучаць. Я не супраць, калі людзі 70-100 грам гарэлкі праз дзень выпіваюць. Але мы ж не ўмеем па 70-100 грамаў. Мы ж калі сядзем, трэба літр заліць моцных напояў за адзін раз. А здароўя гэта не дадае. Таму трэба прывыкаць да еўрапейскага варыянту спажывання вінаў. Гэта карысна, калі адзін-два келіхі віна на дзень выпіваеш, але менавіта якаснага «, - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930