Знайсці
21.04.2018 / 10:1812РусŁacБел

Нацыянальнае агенцтва па турызме перамагло ў конкурсе з ВІДЭА, скрадзеным у Віктара Малышчыца

Настаўнік, астраном і фатограф Віктар Малышчыц выявіў, што Нацыянальнае агенцтва па турызме скрала яго ролік «Беларусь у абдымках зорак» і нават атрымала за яго ўзнагароду на фестывалі рэкламы «Белы квадрат» у 2017 годзе!

«Аб тым, што наша Нацыянальнае агенцтва па турызме хоча прабіць дно, я падазраваў даўно. Спачатку яны стварылі сайт belarus.travel за дзікія 28 000 рублёў. Згодна з матэрыяламі тэндара, павінен быў атрымацца партал на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мове. Можаце зайсці па гэтым адрасе і пераканацца, што гэта зусім невялікі сайцік на рускай і быццам бы англійскай мовах. Але большасць спасылак у англійскай версіі альбо бітыя, або вядуць не туды.

Потым я адшукаў на гэтым сайце свае здымкі. Крадзеныя, канешне. Калі пачаў абурацца, са мной аператыўна звязалася супрацоўніца агенцтва, выбачылася за нязручнасці, і мы хутка забылі пра гэты канфлікт. Але потым я адшукаў там яшчэ больш сваіх фота і паабураўся ізноў. На гэты раз ніхто выбачацца і не збіраўся, плаціць за выкарыстанне — таксама, а Вераніка Дарожка толькі нахаміла ў каментах. Спачатку я падумаў, што ў агенцтве проста недагледзелі, што іхняя сакратарка ці няўмелая СММшчыца адказвае ў такім тоне. Але потым даведаўся, што Вераніка Дарожка — гэта дырэктарка Нацыянальнага агенцтва… Чатыры мае фоткі і зараз там вісяць.

Але сёння мне паказалі яшчэ больш дзіўную рэч. У 2017 годзе агенцтва па турызме прыняло ўдзел у фестывалі рэкламы «Белы квадрат» у намінацыі «Відэа і аўдыё работы», прадставіўшы там свае працы «Беларусь: звыш за чаканне», «Мінская вобласць» і… мой стары ролік «Беларусь у абдымках зорак». Падпісаўшы яго, канешне, сваім імем і заняўшы ў гэтай намінацыі 2-е месца.

Дзякуй, дарагое агенцтва! Я шчыра ў вас верыў! Дно прабіта», — напісаў Малышчыц у фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930