Знайсці
20.04.2018 / 23:3881РусŁacБел

«Ідзе пакаленне, у параўнанні з якім Пазняк і Дашкевіч будуць падавацца вам божымі дзьмухаўцамі»

Піша Зміцер Дашкевіч.

Пакуль Зміцер Лукашук апавядае пра ольгінскі сьпіс двух самых галоўных на ўсю Беларусь русафобаў (увогуле заўсёды гагачу з гэтых ідыёцкіх штампаў, якімі некаторыя спрабуюць быццам бы абразіць: сектант? ну і алелюя! адмарозак? ну і жыве Беларусь! асабліва сьмешныя гэтыя аксюмароны на -фобія — каго баяцца, дзермантовых? Ды паглядзіце вы на іх — толькі сьмяяцца ці гідзіцца! )) — дык пакуль вы чытаеце гэты доўгі сьпіс, я распавяду вам пра трэцяга, сапраўднага ворага расейскага шавінізму — скалу Беларушчыны!

Заходзім мы значыцца сёньня з дзеткамі ў краму. Мара бярэ кошык і спыняецца ля паліцаў, Давід усё па чарзе туды акуратненька складае — перагарадзілі праход. Ідзе вузкім шэрагам кабета.

- Мара, прапусьці людзей, — кажу я і дачка пасоўваецца. 

- Спасіба, — адказвае кабета праходзячы.

- Не спасіба, а дзякуй! — папраўляе Мара ўпэўненна.

Мяне, аднаго з двух на ўсю краіну русафобаў, кідае ў пот! Кабета паварочваецца і спыняе на Мары пранізьлівы позірк. Мара ўздымае кудзеркі, з-пад якіх паказваюцца строга зьведзеныя бровы. Усё адбываецца за секунду. Чырвань толькі паднялася да майго твару, а Давід толькі рот пасьпеў разьзявіць ад захапленьня, як кабета зьнікла. Мара глянула на мяне з усьмешкай:

— Тата, хачу марозіва!

«Дачурка мая любая! — падумаў я, бо гаварыць шчэ ня мог, — усё, што хочаш!»

Пуціністы, рашысты, імперыялісты і іншыя пакрыўджаныя на сьвет інфузорыі, вы павінны зразумець адну простую рэч: ваша эпоха сышла, а беснаватая пена на вашым крывавым роце адвярнула ад вас нават учорашніх вашых «саюзьнікаў». Ідзе пакаленьне, у параўнаньні зь якім Пазьняк і Дашкевіч будуць падавацца вам божымі дзьмухаўцамі, у геапалітычным зруху кантынентаў уздымаецца магутная скала Беларушчыны, аб якую ўсё цішэй і цішэй будуць біцца вашы пенныя хвалі -фобіяў.

Зміцер Дашкевіч, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера