Знайсці
20.04.2018 / 22:244РусŁacБел

У Беларусі зарэгістраваныя тры новыя віды птушак ФОТЫ

3 красавіка 2018 года адбылося пасяджэнне Беларускай арніта-фаўністычнай камісіі (БАФК). Яна разгледзела шэсць відаў птушак, якія раней не адзначаліся ў Беларусі. БАФК зацвердзіла рэгістрацыі трох з іх, паведамляе «Ахова птушак Бацькаўшчыны» са спасылкай на birdwatch.by.

Такім чынам, спіс птушак Беларусі папоўніўся наступнымі відамі: караткадзюбая гуменніца, азіяцкі чорнагаловы ерчык і стрынатка-крошка.

Стрынатка-крошка. Фота: Дзяніс Кіцель

Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі:

«Усе гэтыя віды ў нас доўгачаканыя і былі адзначаны ў суседніх краінах: у краінах Балтыі ці Польшчы, дзе клімат падобны да нашага. Калі параўнаць з суседзямі, дзе больш птушкароў і арнітолагаў, то у найбліжэйшай будучыні ў Беларусі могуць быць адкрытыя яшчэ 30-50 відаў, і нават агульная лічба ў 400 відаў для краіны не выглядае неверагоднай! І гэтыя, і іншыя птушкі лятаюць праз Беларусь: трэба быць больш цікаўнымі і пільнымі, заўсёды трымаць пад рукой фатакамеру».

Яшчэ адзін від — барадач Gypaetus barbatus — аднесены да «віду, які ўцёк або быў выпушчаны з няволі». Ён не ўключаецца ў агульны спіс арнітафаўны Беларусі, а толькі ўносіцца ў дадатак да яго. Гэтая птушка, пазначаная спадарожнікавым перадатчыкам, была адзначана ў Брэсцкай вобласці.

Барадач Адоніс нарадзіўся ў заапарку

Яшчэ два віды не былі ўнесеныя ў спіс, бо не было дастаткова дадзеных, каб з дакладнасцю іх вызначыць.

Такім чынам, зацверджаны БАФК спіс арнітафаўны Беларусі папоўніўся трыма відамі, якіх цяпер 332.

Апошні раз спіс птушак Беларусі папаўняўся чатырма відамі ў снежні 2016 года.

Паводле Ірыны Самусенка, сакратара БАФК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера