Знайсці
20.04.2018 / 15:3114РусŁacБел

17-гадоваму анархісту пагражае чатыры гады зняволення за порна, апублікаванае Укантакце

Фёдара Бабанава вінавацяць у распаўсюдзе порна, кажуць яго знаёмыя.

Фёдар Бабанаў

Сябры Фёдара кажуць, што хлопцу ставяць у віну нейкі відэазапіс, які быў на яго старонцы яшчэ з восені мінулага года. Па іх словах, Фёдар актыўны ўдзельнік анархічнага руху, яго затрыманне можа быць звязана з Чарнобыльскім шляхам, мяркуюць сябры, а тое відэа - толькі нагода.

Фёдару Бабанаву 17 гадоў, ён скончыў сярэднюю школу, пакуль беспрацоўны. 

Крымінальная адказнасць за распаўсюд порна наступае з 16 гадоў. Цяпер Бабанаву пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера