Знайсці
20.04.2018 / 12:09РусŁacБел

Пра што спявалі беларускія мужчыны?

20 красавіка ў Мінску адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага CD «Мужчынская традыцыя спеву». Грай Кафэ (вул.Інтэрнацыянальная, 33). 18:00.

Гэта альбом, дзе сабраныя запісы найлепшых аўтэнтычных спевакоў, зробленыя ў 70 — 80-х гадах ХХ стагоддзя. Гэта першы дыск у серыі.

У святочным канцэрце возьмуць удзел:

Лідар этна-трыа «Троіца», даследчык і папулярызатар беларускага фальклору Іван Кірчук. Менавіта ён у 1988 годзе прывёз палескі гурт «Плытагоны» на запіс у Мінск (гэтых спевакоў можна пачуць на плыце).

Фальклорныя гурты, паслядоўнікі мужчынскай традыцыі спеву: «Кудмень», «Čarot» і дуэт Яўгена Барышнікава і Вольгі Фёдаравай.

Найстарэйшым удзельнікам сустрэчы будзе Фёдар Данілавіч Клімчук — непасрэдны носьбіт мужчынскай традыцыі спеву, спявак, голас якога мы можам пачуць на CD.

У першай частцы імпрэзы адбудзецца «Спеўны сход», прысвечаны мужчынскім палескім песням.

Пачатак а 18:00. Месца: Грай Кафэ (вул.Інтэрнацыянальная, 33). Уваход вольны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера