Знайсці
20.04.2018 / 12:0810РусŁacБел

Арсен Венгер пакідае «Арсенал»

Ля стырна лонданскага клуба ён правёў 22 гады.

arsenal.com

«Арсенал» на афіцыйным сайце паведаміў, што галоўны трэнер каманды Арсен Венгер пакіне сваю пасаду па завяршэнні сезона-2017/18. Французскі спецыяліст узначальваў «кананіраў» з 1996 года.

«Пасля ўважлівага разгляду і абмеркавання з клубам, я адчуваю, што гэта самы зручны час для мяне, каб сысці ў адстаўку ў канцы сезона. Я ўдзячны за тое, што меў гонар служыць клубу шмат памятных гадоў», — гаворыцца ў заяве трэнера.

 

За 22 гады ля стырна лонданскага клуба Венгер выйграў 17 трафеяў, уключаючы 3 тытулы чэмпіёна Англіі (1998, 2002, 2004). Яму належыць рэкорд па колькасці матчаў у англійскай прэм'ер-лізе - 823 гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930