Знайсці
20.04.2018 / 12:004РусŁacБел

«На варотах серп і молат, а ў хаце смерць і голад»

24 красавіка гісторыкі Ірына Раманава ды Ірына Кашталян раскажуць пра голад 1930—40-х у Беларусі.

Голад быў штодзённай рэальнасцю для жыхароў Беларусі практычна ўвесь перыяд СССР, хіба ад 1960-х гэтая праблема ўжо не была актуальнай: «за Брэжневым паелі каўбаскі», — кажуць рэспандэнты.

Самым страшным часам для людзей сталі 1932—1933 гады, калі ад голаду памерлі тысячы сялянаў. Вось такія справаздачы прыходзілі тады з месцаў: «Чакаюць смерці і просяць розных асобаў забраць у іх дзяцей і выратаваць іх ад галоднай смерці».

Голад быў прадказальным вынікам калектывізацыі і жорсткай палітыкі датычнай сялянства, якая дасягнула свайго рэпрэсіўнага піку ў рашэнні аб «ліквідацыі кулака як класу».

Нягледзячы на важнасць, тэма голаду даследавана слаба.

Ірына Раманава адзіная, хто шчыльна займалася гэтым сюжэтам 30-х гг. у Беларусі, не толькі шукаючы архіўныя дакументы, але і апытваючы непасрэдных сведак. У сваёй лекцыі яна раскажа пра падзеі 1932-1933 гг., а таксама прааналізуе перадумовы ўзнікнення голаду.

Ірына Кашталян у сваю чаргу зверне ўвагу па пасляваенны голад 1946-1947 гг. Даследчыца распавядзе пра стратэгіі выжывання і ролю Заходняй Беларусі ў гэты час.

Акрамя таго на паседжанні будзе прэзентаваная кніга «Минский мужик. Что я видел в Советской России? Из моих личных наблюдений» — унікальная крыніца даследавання беларускай штодзённасці савецкага перыяду.

Мерапрыемства адбудзецца 24 красавіка ў 18.30 па адрасе: вул. Сухая, 25 («Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна»). Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930