Знайсці
20.04.2018 / 11:177РусŁacБел

У Мінску могуць з'явіцца вуліцы Алеся Дудара, Аркадзя Смоліча і парк Чынгіза Айтматава

Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых частак сталіцы прапанавала Мінгарсавету прысвоіць назвы 4 вуліцам і 2 паркам, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Праектаваную вуліцу №5 у межах пр. Партызанскага — вул. Куляшова — вул. Шышкіна прапаноўваюць назваць імем памежніка, Героя Савецкага Саюза Яўгена Міроўскага.

Вуліцу №3 (ад вул. Янкі Лучыны да вул. Чыжэўскіх) хочуць назваць імем дзеяча БНР, навукоўца Аркадзя Смоліча.

Вуліца №5 (ад Ігуменскага тракту да вул. Чыжэўскіх), магчыма, стане насіць імя кампазітара Уладзіміра Алоўнікава. А вуліцу №7 (ад Ігуменскага тракту да праектаванай вуліцы № 3) могуць назваць імем беларускага паэта, Алеся Дудара..

Парку ў межах вул. Даўгабродскай — зав. Казлова — Сляпянскай воднай сістэмы можа дастацца імя беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксандра Герасіменкі. А зялёную зону ў межах вул. Пляханава — Ванеева — вул. Райніса могуць назваць імем кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера